Уступленне🎷🎵
1 куплет🎤:
Я ахапак бэзу наламлю,
Як на золку чырвань разальецца.
На падушку маме пакладу,
Будзе ёй прыемна як прачнецца.
Ах, які ў яе наіўны сын,
Хоць і груз гадоў давіць на плечы.
Думаў яшчэ мама бачыць сны,
А яна даўно ўжо паліць ў печы.
Прыпеў🎤:
Ты мая калыханка,
Мая птушка-заранка.
Ты жыцця майго ранак,
Мая любая мама.
Ты і зоркі і сонца,
І я ўдзячны бясконца.
Што мне богам паслана,
Мая родная мама.
2 куплет🎤:
Я да сэрца маму прытулю,
З галавы яе зляціць хусцінка.
Пах бялюткіх косаў удыхну,
Нібы апынуся я ў дзяцінстве.
Апынуся там, дзе шчэ мой шлях,
Высланы льнянымі ручнікамі.
Дзе любыя смутак, боль і страх,
Усё вылечвалася цёплымі рукамі.
Прыпеў🎤:
Ты мая калыханка,
Мая птушка-заранка.
Ты жыцця майго ранак,
Мая любая мама.
Ты і зоркі і сонца,
І я ўдзячны бясконца.
Што мне богам паслана,
Мая родная мама.
🪗🎵
3 куплет🎤:
Мама, каля ног тваіх стаю,
Галаву схіліўшы на калені.
Я за кожную тваю слязу,
Папрасіць хацеў бы прабачэння.
Колькі шчырай ласкі і любві,
У сэрцайку тваім, адкрытым.
Толькі ты, радзімая, жыві,
Барані усіх сваёй малітвай.
Прыпеў🎤:
Ты мая калыханка,
Мая птушка-заранка.
Ты жыцця майго ранак,
Мая любая мама.
Ты і зоркі і сонца,
І я ўдзячны бясконца.
Што мне богам паслана,
Мая родная мама.
🎷🎵