Дрозды Мама, любая мама минус

←
00:00 / 04:42
Loading
Скачать
0
156
Тональность
−
0.0
+
Темп, %
−
0.0
+
Тип: нейро-минус + бэк
Свойства файла: 10,7 Мб 320 кбит/с
Загружено: Серж Загорелый @ 27.10.25
Текст песни «Мама, любая мама»
  
 Я ахапак бэзу наламлю
Як на золку чырвань разальецца
На падушку маме пакладу
Будзе ёй прыемна як прачнецца

Ах, які ў яе наіўны сын
Хоць і груз гадоў давіць на плечы
Думаў яшчэ мама бачыць сны
А яна даўно ўжо паліць ў печы

Ты мая калыханка
Мая птушка-заранка
Ты жыцця майго ранак
Мая любая мама
Ты і зоркі і сонца
І я ўдзячны бясконца
Што мне Богам паслана
Мая родная мама

Я да сэрца маму прытулю
З галавы яе зляціць хусцінка
Пах бялюткіх косаў удыхну
Нібы апынуся я ў дзяцінстве

Апынуся там, дзе шчэ мой шлях
Высланы льнянымі ручнікамі
Дзе любыя смутак, боль і страх
Усё вылечвалася цёплымі рукамі

Ты мая калыханка
Мая птушка-заранка
Ты жыцця майго ранак
Мая любая мама
Ты і зоркі і сонца
І я ўдзячны бясконца
Што мне Богам паслана
Мая родная мама

Я да сэрца маму прытулю
З галавы яе зляціць хусцінка
Я за кожную тваю слязу
Папрасіць хацеў бы прабачэння

Колькі шчырай ласкі і любві
У вялікім сэрцайку тваім, адкрытым
Толькі ты радзімая жыві
Барані усіх сваёй малітвай

Ты мая калыханка
Мая птушка-заранка
Ты жыцця майго ранак
Мая любая мама
Ты і зоркі і сонца
І я ўдзячны бясконца
Што мне Богам паслана
Мая родная мама
Текст добавлен: kanar2398
↑