🎤🎵
Бабушка, бабуля, бабушка.
🪗🎵
1 куплет🎤:
Хмаркі да сонейка туляцца,
Нізка плывуць над зямлёй.
Як я сумую, бабулячка,
Па тых сустрэчах з табой?
Там, у цянёчку каштанавым,
Помню, ў дзяцінстве не раз,
Табе дакучаў я пытаннямі,
Ты мудры давала адказ.
Прыпеў🎤:
Скажі мне, бабуля,
Ці бусел зімуе?
Чаму колер сіні у нябёс?
Чаму клён высокі?
Дзе водзяцца цмокі?
І як гэта плакаць бяз слёз?
Як мёд робяць пчолкі?
Чаму да вясёлкі
Я сёння дабегчы не мог?
Куды цякуць рэчкі?
З чаго робяць свечкі?
Бабуля, а дзе жыве Бог?
2 куплет🎤:
Зноў закукуе зязюлячка
У нашым садку па вясне.
Толькі не выйдзе бабулячка,
І не сустрэне мяне.
Там, дзе світанкі пузовыя
Выльюць туман на ваду.
Пра нашы з бабуляй размовы я
Ціхую песню складу.
Прыпеў🎤:
Скажі мне, бабуля,
Ці бусел зімуе?
Чаму колер сіні у нябёс?
Чаму клён высокі?
Дзе водзяцца цмокі?
І як гэта плакаць бяз слёз?
Як мёд робяць пчолкі?
Чаму да вясёлкі
Я сёння дабегчы не мог?
Куды цякуць рэчкі?
З чаго робяць свечкі?
Бабуля, а дзе жыве Бог?
🪗🎤🎵
Скажі мне, бабуля!
Скажі мне, бабуля!