Уступленне🪗🎵
1 куплет🎤:
Цішыня, маўклівасць, адзінота,
Журыцца няскошаны мурог.
Першая пажоўклая лістота,
Нібы кот валяецца ля ног.
Прадчуванне ростані і смутку,
Лета, мабыць добры чалавек.
Начапіла зношаную хустку,
І глядзіць з-пад выцлівых павек.
Прыпеў🎤:
Восень, восень, восень,
Мне не 28.
Мне намнога болей
Споуніцца зімой.
Восень, восень, восень,
Хмары, а не просінь.
Над вірлівым лёсам,
І над галавой.
2 куплет🎤:
Дождж начны маю журбу не лечыць,
Заціхаюць словы науздагон.
Белыя аголеныя плечы,
Сіні, як валошка, парасон.
Восень прытаілася за борам,
Выглядае сцежку да цямна.
Рана штосці выдыхну з дакорам,
І глыну чырвонага віна.
Прыпеў🎤:
Восень, восень, восень,
Мне не 28.
Мне намнога болей
Споуніцца зімой.
Восень, восень, восень,
Хмары, а не просінь.
Над вірлівым лёсам,
І над галавой.
🎵
Прыпеў🎤:
Восень, восень, восень,
Мне не 28.
Мне намнога болей
Споуніцца зімой.
Восень, восень, восень,
Хмары, а не просінь.
Над вірлівым лёсам,
І над галавой.