Paulinne Людзи дзе вы Ожидает модерации

00:00 / 03:34
Loading
Скачать
0
6
Тональность
0.0
+
Темп, %
0.0
+
Свойства файла: 8,1 Мб 320 кбит/с
Загружено: clhdhdz @ 25.05.26
Текст песни «Людзи дзе вы»
  
Зноў вяртацца ў пустую кватэру,
Ведаць пэўна: у глухія дамы,
І ніхто не пастукае у дзверы
Не парушыць спакой твой нямы.
Прабіраецца ў скроні трывога,
Ахінаюць душу халады - 
Усё было і не стала нічога
Ў гэты дзень незямной пустаты.

Людзі, дзе вы?
Так многа вас побач
Але быццам нікога няма
Не заўважыўшы у бліжняга роспач
Вы праходзіце міма, праходзіце міма штодня

Нас чакае бетонным красвордам
Разгарожаны кубамі дом.
Мы у ім літарай, 
Кожны асобнай,
Ад вялікага слова жывём.
Мнагалюдны расквечаны горад
Адзіноцтвы трамваі вязуць
Паміж сценкамі шчасце і гора
На тым самым паверсе жывуць.

Людзі, дзе вы?
Так многа вас побач
Але быццам бы і нікога няма
Не заўважыўшы у бліжняга роспач
Вы праходзіце міма, праходзіце міма што дня

Зачыняюцца дзверы грунтоўна
Хтосьці стукае легкай рукой - 
Гэта смутак у вобліку поўні
Завітаў у  самотны пакой.

Людзі, дзе вы?
Так многа вас побач
Але быццам бы быццам бы 

Людзі, дзе вы?
Так многа вас побач
Але быццам бы быццам бы нікога няма
Не заўважыўшы у бліжняга роспач
Вы праходзіце міма, праходзіце міма 
Праходзіце

Не заўважыўшы у бліжняга роспач

Людзі, дзе вы?
Текст добавлен: clhdhdz