Во́сень прайшла́ перале́скамі,
Па няголе́ным ржы́шчы ніў,
Чырво́нымі арабе́скамі
Лі́сце лес урани́ў.
Глянь на зямлю́ залату́ю,
Пяшчо́тную, су́мную, чы́стую,
Не́хта па ёй вандру́е,
Ў паве́тра ўзніма́ючы лі́сце.
Струменьчыкам то́нкім лі́сце.
Ме́дзь на азё́рах сплыва́е,
Су́м у не́бе імглі́стым…
Як пе́сня, з галі́н злята́е
Лі́сце, лі́сце,
Залаті́стае лі́сце,
Сто лі́сцяў,
Дзе́сяць лі́сцяў,
Лі́ст.