Птушка шчасця.
1.
Крылы раскрывала, адлятала
Ў неба сiняе. Давярала
Ветру буйнаму. Свае мары
Распавядала.
Птушкай непрыкметнай, ад напасцяў
Моучкi адлятала. Несла шчасце…
Маладых и старых атуляла.
Кветам расцвiтала.
Прыпеу:
Шчасця птушку не шукай у пушчы.
У сэрцы гушкай, пагукай.
Птушку шчасця нельга ўкрасцi.
Сэрцам адчувай. Пагукай! Пагукай…
2.
Крылы раскрывала над зямлёю,
Моўчкі палятала па-над ёю.
Пер'я рассыпала, ды на шчасце
Ўсiм наказала…
Будзе святам пёрка ў цямноту,
Будзе святам пёрка ў адзiноту.
Будзе лепшым зеллем ад самоты,
Кветам на Вяселле!