Песни о Беларуси Палюбіць Беларусь вельмі проста минус

00:00 / 03:25
Loading
Скачать
0
11049
Тональность
0.0
+
Темп, %
0.0
+
Свойства файла: 3,1 Мб 128 кбит/с
Загружено: 01.12.12
Текст песни «Палюбіць Беларусь вельмі проста»
  
Палюбіць Беларусь вельмі проста, 
Трэба толькі прыехаць сюды, 
Дзе пявучыя стромкія сосны 
І іскрыстыя сцежкі вады. 
Тут жывуць светларусыя людзі 
І калышацца лёну блакіт, 
Хто калісьці тут быў, 
Не забудзе тумановы світанак ракі.  

П р ы п е ў:  
Беларусь, Беларусь, 
Дорыш людзям красу! 
Беларусь, Беларусь,  
Цябе у сэрцы нясу.  
Беларусь, Беларусь,  
Цябе у сэрцы нясу.  

Тут над хатамі бусел лятае, 
Храм Сафіі стаіць над Дзвіной, 
Я як добрую казку згадаю 
Сіні погляд Радзімы маёй. 
Прыгажуні-бярозкі глядзяцца 
У празрыстае люстра вады 
Так спакусліва вабяць духмяным 
Пахам кветак вішнёвых сады.  

Палюбіць Беларусь нашу проста 
За гасцінных і шчодрых людзей 
Боль чужы адчуваюць тут востра 
І прыветна страчаюць гасцей. 
Я зямлі гэтай шчыра малюся 
Пад лясоў шапатлівы прыбой 
У цяжкі міг сэрцам я прытулюся 
Да яе, як да маці сваёй.