1.За мой бацькоўскі край і за Радзіму-маці
Я ў храме памалюся і ў бацькоўскай хаце
У полі, дзе вятры хлеб залаты люляюць,
Дзе салаўі ў бары да раніцы спяваюць.
Прыпеў:
Я памалюсь за бацьку, я памалюсь за маці
Простымі словамі, малітваю дзіцяці
Хай будзе мірным неба, малюсь я зноў і зноў,
Дзе смачна пахне хлебам зямля маіх бацькоў.
Проігрыш:
2.За ўсіх сваіх сяброў, хто здрадзіў мне аднойчы
Я шчыра папрашу, будзь літасцівы, ойча
У храме памалюсь і ў бацькоўскай хаце
За бацьку, родны край і за Радзіму-маці.