PALINA Мж Ожидает модерации

00:00 / 02:45
Loading
Скачать
0
9
Тональность
0.0
+
Темп, %
0.0
+
Свойства файла: 6,2 Мб 320 кбит/с
Загружено: cedoi @ 02.10.25
Текст песни «Мж»
  
Вы ня першы, каму прысвячаю вершы
Не апошні, кім я захапляюсь моўчкі
Нечаканы, ня тое каб нежаданы
Госць

Калі б было ўсё магчыма
Калі б мы з вамі ну не проста як мужчына і жанчына
Адзін адно з'ядаючы вачыма
На ўсё шукаючы свае прычыны
Я не губляю розум, шчыра

Калі б было яно адразу
Калі б ад самага пачатку былі разам
Іншая справа, зараз
Застацца вернай сказам

Я дасылаю прывітанні ад Менску з сэрцам
Я не шукаю развітання
І не шукаю месца, каб сустрэцца
Жыццё ня з гэтам сэнсам
Жыццё ня з гэтым зьместам

Но мне табе не растлумачыць
Каму ўсе песьні
Ты заспяшаешся адзначыць
Што ў свеце надта жэрсці
Ёсць людзі, а ёсць чэрці

Калі б было ўсё магчыма
Калі б мы з вамі ну не проста як мужчына і жанчына
Адзін адно з'ядаючы вачыма
На ўсё шукаючы свае прычыны
Я не губляю розум, шчыра

Калі б было яно адразу
Калі б ад самага пачатку былі разам
Іншая справа, зараз
Застацца вернай сказам

Вы ня першы, каму прысвячаю вершы
Не апошні, кім я захапляюсь моўчкі
Нечаканы, ня тое каб нежаданы
Госць
Текст добавлен: cedoi