Люлi-люлi, люлi, прыляцелi гулi,
Селi на варотах у чырвоных ботах...
Люлi-люлi, паляцелi, азiрнуцца не паспелi,
Як у вiры жыцця пачауся бег
У самоце i у пустэчу успомнi пра таго малечу,
Што жыве дагэтуль у табе
Дабаюкаю я душу сваю, уууу, люлi-лю,
Далюляю я свае немауля, люлi люлi-ля
Самай цемнай ночка стане у час як раз перад свiтаннем,
Зноу пачнуцца сонечныя днi
У бязмоунай той цямрэчы абдымi сябе за плечы
У спасцiжэннi Боскай дабрынi
Дабаюкаю я душу сваю, уууу, люлi-лю,
Далюляю я свае немауля, люлi люлi-ля
Залюляю я свае немауля, люлi люлi-ля
Люлi люлi-ля