Дзе крынічка бяжыць лесам і полем,
Ды наваколлем — гэта мой дом.
Дзе дзяцінства маё з мёдам ды казкай.
З мамінай ласкай — гэта мой дом.
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле,
Песню спяю па вясне...
Прыпеў:
Васільковае неба, плынь жураўліная,
Васільковыя далі за небакрай,
Васільковая казка, кветкі любімыя,
Васількі, васількі, родны край...
Дзе каханне знайшла, песню і долю,
Шчасце і волю — гэта мой дом.
Дзе ад веку мае бога замова —
Роднае слова — гэта мой дом.
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле,
Песню спяю па вясне...
Прыпеў (двойчы).
Ён пакліча мяне, прылячу на крыле,
Песню спяю па вясне...
Прыпеў.