1. Колькі трэба прайсці шляхоў,
Кабы шлях свой адшукаць?
Колькі трэба сустрэць сяброў,
Каб сапраўдных нападкаць?
Так складана ў жыцці,
Месца лепшае знайсці.
Кожны свой шукае кут,
А вось маё шчасце тут!
Прыпеў:
Ад Астраўца і да Смаргоні
Сэрца сваё нясу ў далонях.
У Беразіно, праз Шклоў ды Крычаў
Вам аддаю яго па крыху.
Ад Камянца і да Бярозы
Хвалі палёў спляліся ў косы
Песня ляціць і льецца звонка
Любы мой край - мая старонка!
2. Толькi тут могуць так сустрэць,
Шчырасцю ды цяплынёй.
Толькі тут можна зразумець,
Як адпачываць душой.
Тут і зоры да нас бліжэй,
І навокал ўсё прыгажэй.
Кожны свой шукае кут,
А вось маё шчасце тут.
Прыпеў:
Ад Астраўца і да Смаргоні
Сэрца сваё нясу ў далонях.
У Беразіно, праз Шклоў ды Крычаў
Вам аддаю яго па крыху.
Ад Камянца і да Бярозы
Хвалі палёў спляліся ў косы
Песня ляціць і льецца звонка
Любы мой край - мая старонка!
Пройгрыш
Прыпеў:
Ад Астраўца і да Смаргоні
Сэрца сваё нясу ў далонях.
У Беразіно, праз Шклоў ды Крычаў
Вам аддаю яго па крыху.
Ад Камянца і да Бярозы
Хвалі палёў спляліся ў косы
Песня ляціць і льецца звонка
Любы мой край - мая старонка!
Любы мой край - мая старонка!