Куплет:
У дзяцiнстве чакаў цемру,
З'яўляўся хвалюючы сэнс.
Вадзiў iндзейскую хэўру
У цёмны Кайкаўскi лес.
Глядзеў у глыбокi калодзеж:
Там жыў бяскрылы анёл.
Шукаў чарадзея, а дзе ж ён?
Хацеў, каб на месяц адвёў.
Припев:
Месяц, братка мой!
Месяц мой!
Месяц, братка мой!
Месяц мой!
2 куплет
Хаваўся ў цудоўны асiннiк,
Дзядуля шукаў з бiзуном.
Наводзiў на поўнач гадзiннiк,
Каб здацца ночы ў палон.
Вера мая — восень,
Сонца — толькi ў снах.
Маiх архангелаў — восем,
Ляцяць, як птушкi на дах.
Припев:
Месяц, братка мой!
Месяц мой!
Месяц, братка мой!
Месяц мой!